Навукоўцы распавялі, як можна схуднець на працоўным месцы

01/02/2018 - 17:55

Амерыканскія навукоўцы распавялі, як можна схуднець на працоўным месцы. Для гэтага трэба адмовіцца ад сядзячага месца ў офісе. Як інфармуе сайт ria.ru, шэсць гадзін на нагах на працы дазваляе скінуць каля трох кілаграмаў за год. Пры гэтым не трэба змяняць рэжым харчавання.

Адзначаецца, што “стаячая” праца мае дадатковыя перавагі. У вертыкальным становішчы больш актыўныя дадатковыя групы мышцаў чалавека, а гэта дазваляе страціць лішнія калорыі (54 за дзень) і знізіць рызыку сардэчнага прыступу, інсульту і дыябету. Навукоўцы падкрэсліваюць, што падобны спосаб схуднення больш падыходзіць для мужчын (яны маюць большую мышачную масу, чым жанчыны).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі