Навукоўцы назвалі тры этапы старэння чалавека

08/12/2019 - 09:00

Навукоўцы з Стэнфардскага ўніверсітэта назвалі  тры этапы старэння чалавека, інфармуе партал Nature Medicine. Гэта —  34, 60 і 78 гадоў. У гэтым узросце ў арганізме чалавека адбываюцца змены — зрухі ў бялках вадкай часткі крыві. Для таго, каб прыйсці да такой высновы, навукоўцы правялі аналізы крыві больш за 4 тысяч чалавек ва ўзросце ад 18 да 95 гадоў.

Аўтары даследавання мяркуюць, што іх адкрыццё дапаможа больш эфектыўна змагацца з узроставымі захворваннямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі