NATO не бачыць пагроз для саюзнікаў з боку наймітаў "Вагнера"

08/08/2023 - 18:25

NATO / Omar Marques/Getty Images

NATO не бачыць пагрозы для саюзнікаў з боку вагнераўцаў, якія перадыслакаваліся ў Беларусь.

"Мы не бачым ніякай прамой ці ўскоснай пагрозы з боку наймітаў ПВК "Вагнер" для нашых саюзнікаў, але мы застаемся пільнымі", — сказала ў каментары для РАР прадстаўніца альянсу Аана Лунгеску.

Яна дадала, што альянс працягвае рабіць усё магчымае для абароны "кожнага сантыметра" краін NATO.

Напярэдадні Польшча расказала пра планы перакінуць тысячу вайскоўцаў да беларуска-польскай мяжы. Услед за гэтым літоўскае памежнае ведамства таксама заявіла аб намерах узмацніць агульны з Беларуссю ўчастак сваёй мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі