Наступным кіраўніком Садружнасці нацый стане прынц Чарльз

20/04/2018 - 15:57

Наступным кіраўніком Садружнасці нацый пасля каралевы Елізаветы II стане яе сын прынц Чарльз. Такое рашэнне было прынятае лідарамі краін садружнасці на саміце, які праходзіць у рэзідэнцыі брытанскіх манархаў у Віндзарскім замку. Кандыдатуру прынца Чарльза ў якасці свайго пераемніка прапанавала сама каралева, інфармуе meduza.io.

Як вядома, у Садружнасць нацый уваходзяць 53 краіны — Вялікабрытанія і амаль усе яе былыя калоніі ды пратэктараты. Пасада кіраўніка Садружнасці не перадаецца ў спадчыну, таму ў выпадку смерці каралевы прынц Чарльз не мог яе заняць аўтаматычна. Дарэчы, яму 69 гадоў, каралеве 21 красавіка споўніцца 92 гады.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі