NASA паказала год з жыцця Зямлі за тры хвіліны (захапляльнае відэа)

22/07/2016 - 11:27

NASA паказала ролік пра тое, як мянялася Зямля цягам года. Амерыканскі спадарожнік DSCOVR, запушчаны ў космас у лютым 2015 года, фатаграфуе планету кожныя дзве гадзіны. Паслядоўнае спалучэнне гэтых здымкаў і дазваляе пабачыць, як выглядала Зямля за апошні год.

Былі сабраныя тры тысячы здымкаў за перыяд са жніўня 2015 года па ліпень 2016. Можна нават пабачыць сонечнае зацьменне сёлета ў сакавіку — яно выглядала, як цень ад Месяца на паверхні Зямлі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі