Нарвегія далучылася да сектаральных санкцый ЕС супраць афіцыйнага Мінска

12/07/2021 - 16:18

Нарвегія далучылася да сектаральных санкцый Еўрасаюза супраць беларускіх уладаў, паведамляе МЗС Нарвегіі.

“Сітуацыя ў Беларусі працягвае пагаршацца, прадстаўнікоў апазіцыі кідаюць у турму, праваабаронцы падвяргаюцца пераследу, незалежныя СМІ прымушаюць маўчаць”, —  гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Дарэчы, ужо амаль год страйкамаўцы з "Беларуськалію" дамагаюцца спынення паставак беларускіх угнаенняў у Нарвегію, аднак кіраўніцтва кампаніі Yara не разрывае дамоўленасці з беларускай калійнай кампаніяй. Сектаральныя санкцыі не абмяжоўваюь імпарт у Нарвегію тых відаў беларускага хлорыстага калію, якія ўвозіць Yara. Але цяпер супраца з кампаніяй з Беларусі можа стаць ударам па іміджы нарвежскіх бізнесоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі