Надзея на мір: перамовы паміж Ізраілем і ХАМАС аднаўляюцца

06/07/2024 - 14:49

Газа / Reuters

Перамовы паміж уладамі Ізраіля і групоўкай ХАМАС аб вызваленні закладнікаў і прыпыненні агню аднаўляюцца. Як паведамляе ізраільская Kan, кіраўнік разведкі краіны наведваў Катар, каб даведацца пра пазіцыю баевікоў адносна перамоўнага працэсу.

Групоўка змяніла свае пазіцыі і пагадзілася вызваліць закладнікаў узамен на перапыненне баявых дзеянняў. Раней у ХАМАС хацелі спярша падпісаць мірнае пагадненне, з чым быў не згодны Ізраіль.

Цяпер бакі як ніколі блізкія да таго, як фармалізаваць усе пагадненні, завяршыць вайну, якая цягнецца ўжо дзевяць месяцаў, і вызваліць закладнікаў. Застаюцца пэўныя рознагалоссі, але ў куды менш прынцыповых пытаннях.

Адзіная пагроза перамовам: пазіцыя партнёраў Нетаньяху па кааліцыі. Міністр нацыянальнай бяспекі Бэн Гвір прыгразіў пакінуць урад у выпадку, калі прэм’ер пагадзіцца на мір з групоўкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі