Над БелАЭС зафіксавалі 8 палётаў беспілотнікаў у забароненай зоне

17/11/2017 - 07:31

Генеральная пракуратура Беларусь заяўляе пра парушэнні заканадаўства пры выкарыстання квадракоптараў і дронаў у паветранай прасторы.

Па звестках пракуратуры, сёлета павялічылася колькасці несанкцыянаваных палётаў беспілотнікаў. Напрыклад, толькі ў другім паўгоддзі 2017-га ў Гродзенскай вобласці над Беларускай атамнай электрастанцыяй зафіксавана 8 палётаў беспілотнікаў у забароненай для іх зоне.

Генпракуратура накіравала ліст у Міністэрства ўнутраных спраў, у якім прапануе прыняць неабходныя меры па выяўленні асоб, якія дапускаюць парушэнні парадку выкарыстання паветранай прасторы.

Адпаведная інфармацыя накіраваная таксама ў Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. Генпракуратура звяртае ўвагу, што ўладальнікі і карыстальнікі лятальных апаратаў недастаткова інфармаваныя пра пералік зон, забароненых для іх выкарыстання ў Беларусі.

Дэпартаменту па авіяцыі Мінтранспарту прапанавана паскорыць распрацоўку Авіяцыйных правілаў арганізацыі і выканання палётаў авіямадэлеяў (беспілотных лятальных апаратаў).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі