Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі трапіў пад санкцыі ЗША, паведамляе AFP са спасылкай на прэс-службу Белага дома.
Кіраўніком НАК з'яўляецца Віктар Лукашэнка.
Санкцыі ЗША абвешчаныя ў той жа дзень, што і санкцыі Вялікабрытаніі. Англійскія абмежаванні закранаюць экспарт беларускага калію і нафтапрадуктаў, тавараў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці цыгарэт, а таксама ўводзяць забарону на куплю беларускіх каштоўных папер і выдачу крэдытаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут