Начштаба Лукашэнкі: Нашаму кандыдату ўдзяляецца недастаткова ўвагі

02/10/2015 - 15:42

Дзве скаргі і адзін зварот кандыдата ў прэзідэнта Таццяны Караткевіч разглядзеў сёння Цэнтрвыбаркам на адмысловым пасяджэнні. І ўсе яны тым ці іншым чынам былі звязаныя з другім кандыдатам у прэзідэнты, Аляксандрам Лукашэнкам.

Што канкрэтна мае Таццяна Караткевіч да дзеючага кіраўніка краіны?

Найперш, яна паскардзілася на “парушэнні выбарчага заканадаўства падчас вядзення перадвыбарчай агітацыі ў падтрымку кандыдата Лукашэнкі”. Галоўных парушэнняў два.

1.Выкарыстанне ў СМІ “птушачкі” ў колерах дзяржаўнага сцяга з агітацыйнага плаката кандыдата Лукашэнкі. Маўляў, тое, што ў дзяржаўных СМІ любы матэрыял выбарчай тэматыкі пазначаецца такой “чырвона-зялёнай птушачкай” стварае ў выбаршчыкаў уражанне закліку галасаваць за аднаго, вядомага ўсім кандыдата.

Тлумачэнне Марыяны Шчоткінай, кіраўніка выбарчага штаба Аляксандра Лукашэнкі.

На наш погляд нашаму кандыдату ўдзяляецца недастаткова ўвагі, як кандыдату ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Бо тая ж “птушачка” — сімвал мабільнага дадатка для смартфонаў “Выбар-, і калі ўважліва паглядзець, то бачна, што там, калі апускаецца бюлетэнь з “птушачкай”, ёсць агітацыя за Гайдукевіча, за Улаховіча, за Караткевіч. За Лукашэнка гэта адсутнічае…”

Марыяна Шчоткіна

Непрыняцце такога рашэння з’яўлялася б відавочнай праявай непавагі да тых афіцэраў, якія сёння выконваюць баявыя задачы, знаходзяцца ў палях на вучэннях, пражываюць у аддаленых гарнізонах. А таксама да ўбеленых сівізной ветэранаў, афіцэраў у запасе і ў адстаўцы, што чакалі падтрымкі сваіх прапаноў вышэйшым афіцэрскім форумам. 

Аляксандр Гура

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі