Нацбанк Беларусі стварае падраздзяленне па кібербяспецы

26/10/2017 - 09:52

Нацыянальны банк Беларусі стварае падраздзяленне па кібербяспецы. Плануецца, што яно пачне дзейнічаць у 2018 годзе. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны. Паводле яго слоў, гэта будзе Цэнтр маніторынгу і супрацьдзеяння камп’ютарным атакам у крэдытна-фінансавай сферы.

Надольны падкрэсліў, што праца па стварэнні новай структуры толькі пачалася. Ужо арганізаваная камісія з удзелам банкаў і ўсіх зацікаўленых службаў Нацбанка, інфармуе БЕЛТА.

Фота: Bymedia.net

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі