Нацбанк Беларусі хоча стварыць адзіную службу інкасатараў

25/01/2018 - 11:37

Нацыянальны банк Беларусі хоча стварыць адзіную службу інкасатараў. Пра гэта 25 студзеня ішла гаворка падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні праўлення Нацбанка Паўла Калаўра. Па словах Лукашэнкі, з дапамогай стварэння небанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі “Белінкасгруп” Нацыянальны банк хоча пазбавіцца ад неўласцівых яму функцый. Але стварэнне новай структуры не павінна прывесці да росту затрат у банкаўскай сферы, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

“Мяне гэта найперш хвалюе, і справа нават не ў колькасці, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Пытанне ў выдатках, у грошах. Мы павінны аптымізаваць так, каб дзяржава менш выдаткоўвала”.

Калі Лукашэнку пераканаюць у неабходнасці новай арганізацыі, будзе падпісаны адпаведны ўказ.

Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыі “Белінкасгруп” мусіць аб’яднаць функцыі па аказанні касава-інкасатарскіх паслуг Нацбанка, Беларусбанка і Белаграпрамбанка. Мяркуецца, што будуць аптымізаваныя дубліруючыя функцыі банкаў у галіне інкасацыі, перавозкі, апрацоўкі і захоўвання каштоўнасцяў. Па словах Калаўра, доля новай структуры на рынку касава-інкасатарскіх паслуг складзе 2/3.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі