Нацбанк Беларусі: Дэнамінацыя не паўплывае на пакупніцкую здольнасць рубля

04/11/2015 - 16:31

У сераду, 4 лістапада, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб правядзенні з 1 ліпеня 2016-га дэнамінацыі. З беларускіх грошай прыбяруць чатыры нулі. З'явяцца не толькі новыя банкноты, але і манеты.

Нацбанк Беларусі адзначае, што "працэс дэнамінацыі носіць тэхнічны характар і не паўплывае на пакупніцкую здольнасць беларускага рубля", а таксама на курс нацыянальнай валюты ў адносінах да замежных валют і на ўзровень інфляцыі. Цэны на тавары і паслугі з 1 ліпеня 2016 года пералічаць з улікам абранага масштабу дэнамінацыі — 1:10 000. Калі цяпер нейкі тавар каштуе 100 тысяч рублёў, дык у ліпені 2016-га яго цана складзе 10 рублёў.

Для таго, каб людзі прызвычаіліся да новаўвядзення, з 1 ліпеня 2016-га да 31 снежня 2016 года ўсе суб'екты гаспадарання будуць пазначаць дзве цаны — старую і новую.

Іосуб: Дэнамінацыя — мэсэдж уладаў, што высокай інфляцыі больш не будзе

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі