На выбарах 2020 года частка апазіцыі аб'яднаецца вакол "адной фігуры"

11/07/2017 - 12:03

Апазіцыя не здолее правесці паспяховую прэзідэнцкую кампанію, калі не аб’яднаецце вакол фігуры аднаго кандыдата. Пра гэта 11 ліпеня на прэс-канферэнцыі правацэнтрысцкай кааліцыі ў Мінску заявіў старшыня руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч.

"Выхад на адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі — гэта паэтапная праца, і мы стаім зусім блізка да супольнага рашэння. Мы перайшлі ў межах правацэнтрысцкай кааліцыі ў рэжым кансультацыяў", — адзначыў Губарэвіч.

Па яго словах, апазіцыя не здольная правесці паспяховую кампанію, калі не аб'яднаецца. Таму ёсць спадзеў і на адзінага дэмакратычнага кандыдата. Гэта ж паказалі і вынікі мінулых выбараў. "Кандыдаты, якія ішлі ад асобных палітычных сілаў, не змаглі нават сабраць дастатковую колькасць подпісаў", — нагадаў Юрый Губарэвіч.

Старшыню руху "За Свабоду" падтрымалі паплечнікі па правацэнтрысцкай кааліцыі. Сустаршыня Партыі БХД Віталь Рымашэўскі нагадаў, што рашэнне пра адзінага кандыдата ад кааліцыі было прынятае ў момант яе стварэння. Старшыня Партыі АГП Анатоль Лябедзька адзначыў, што кандыдат ад кааліцыі будзе адзіным, але спрагназаваць, ці атрымаецца дамовіцца ўсёй апазіцыі, пакуль складана.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі