На вяселлі ў Грузіі атруціліся 200 чалавек, у тым ліку 28 дзяцей

30/08/2016 - 10:13

У грузінскім сяле Садахло на вяселлі атруціліся 200 чалавек. У ліку пацярпелых былі шпіталізаваныя 28 дзяцей. Усім гасцям вяселля ў лякарнях паставілі дыягназ "вострае кішэчнае атручанне", піша kavkaz-uzel.eu.

На цяперашні момант, як паведамляецца, у стацыянары застаецца 21 дзіця.

Адну з лякарняў наведаў прэм'ер-міністр Грузіі Георгій Квірыкашвілі. Пасля размовы з лекарамі ён заявіў, што жыццю пацярпелых нічога не пагражае.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі