На вуліцах Мінска з’явяцца электрабусы

15/04/2016 - 10:30

На вуліцах Мінска з’явяцца электрабусы. Як паведаміла БЕЛТА першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Таццяна Краўчанка, прадпрыемства “Белкамунмаш” вырабіць да канца года 2 выпрабавальныя ўзоры такіх машын, якія пройдуць абкатку.

Электрабусы лічацца сёння лічацца “зялёным транспартам ХХІ стагоддзя” — ад іх няма выкіду шкодных рэчываў і моцнага шуму. Каб падзарадзіць такія машыны, не патрэбныя лініі электраперадач: на прапынку грамадскага транспарту ўсталёўваецца зарадны слуп, ад якога электрабус атрымлівае дастатковы аб’ём электрычнасці.

Беларускія электрабусы будуць аснашчаныя кітайскімі суперкандэнсатарамі, якія добра зарэкамендавалі сябе падчас эксплуатацыі ў Балгарыі і Кітаі. Таксама іх абсталююць паўпантографам — для хуткай зарадкі на канцавых станцыях, што не адбярэ болей за 7 хвілінаў.

Плануецца, што ў пачатку снежня Мінску будуць курсіраваць два электрабусы мадэлі Е433, а ў першым квартале 2017 года на вуліцы сталіцы выпусцяць яшчэ 18 адзінак машын.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі