На волю выйшаў палітвязень, асуджаны за надпіс "Стоп Лука"

17/05/2022 - 11:11

На волю выйшаў брэсцкі палітвязень Алег Якунін, паведамляюць праваабаронцы.

Яго затрымалі 17 лютага 2022 года. Як сцвярджала на судзе абвінавачанне, 9 лютага Якунін напісаў два выразы: "Стоп Лукашэнка" і "Стоп Лука". Камунальнікі выставілі Якуніну рахункі за гэтыя надпісы — 25,41 рубля і 54,93 рубля адпаведна за пашкоджанне маёмасці. 

13 красавіка суд Ленінскага раёна Брэста прысудзіў яму тры месяцы арышту. 

Якунін адбываў тэрмін у брэсцкім СІЗА №7, а сёння выйшаў на волю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі