На волю выйшаў палітвязень, асуджаны за надпіс "Не забудзем" каля "Пушкінскай"

03/08/2022 - 17:19

На волю выйшаў палітвязень Ігар Самусенка, асуджаны за надпіс "Не забудзем" каля станцыі метро "Пушкінская" ў Мінску, пішуць праваабаронцы "Вясны". 

Ігара затрымалі 22 кастрычніка 2020 года. Ён зрабіў надпіс каля народнага мемарыялу ў памяць Аляксандра Тарайкоўскага, загінулага 10 жніўня 2020-га падчас пратэстаў. 

Самусенку абвінавацілі ў хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК) і прысудзілі паўтара года "хіміі". Тэрмін ён адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу №21 у Мазыры. На волю палітвязень выйшаў 14 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі