На "Вольным паветры" сыграюць Re1ikt, Pawa, "Ілюжан"

25/05/2016 - 15:57

Фестываль "Вольнае паветра" аб'явіў некаторых выступоўцаў. 16 ліпеня на знакамітым хутары "Шаблі" на Валожыншчыне выступяць мінчукі Re1ikt, Pawa, "Ілюжан", полацкі "Варган", а таксама адзін з арганізатараў сёлетняга фэсту Васіль Грынь і Юлія Літвінава. Апроч таго, клуб традыцыйнага танца “Сіта” і капэла “На Таку” зладзяць сапраўдную фальклорную дыскатэку. 


Заўсёднікаў фестывалю чакаюць некаторыя змены: сцэны, як раней, ля рэчкі не будзе. У іншае месца пераедзе і намётавае мястэчка. Як паведамляе "Новы час", пагоркі зоймуць зорбы — экстрэмальная забава: арганізатары акурат мантуюць стартавую пляцоўку для запуску празрыстага шара. Наведвальнікі мерапрыемства таксама змогуць пракаціцца з ветрыкам на 200-м метровым тралеі і пакідацца сапраўднымі каровінымі лепяхамі.

Квіткі без камісіі за 200 тысяч рублёў можна набыць толькі ў сталічнай "Тэатральнай касе" на вуліцы Калініна, 5. Таксама можна звярнуцца да білетных аператараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі