Залева, ілюстрацыйнае фота / УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на вечар панядзелка 13 ліпеня.
Яны папярэджваюць пра навальніцы, якія ў перыяд з 17:00 да 20:00 распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі Беларусі. Пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя залевы, град і шквалісты вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Адзначаецца, што неспрыяльныя гідраметэаралагічныя з'явы захаваюцца да 23-й гадзіны.
У Мінску з 17-й да 21-й гадзіны прагназуюць навальніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут