На ўкраінскіх выбарах у Беларусі перамагла партыя Зяленскага "Слуга народу"

22/07/2019 - 10:41

Ва Украіне працягваецца падлік галасоў па выніках датэрміновых парламенцкіх выбараў. Палітолагі прагназуюць, што па выніках падліку партыя прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага "Слуга народу" можа скласці аднапартыйны ўрад — яна ўжо набірае больш за 40%. 

На замежных выбарчых участках большасць выбарцаў аддалі свае галасы за партыю экс-кіраўніка краіны Пятра Парашэнкі "Еўрапейская салідарнасць". 

Аднак у Беларусі, як сведчыць ЦВК Украіны, большасць выбарцаў (39,7%) прагаласавалі за "Слугу народа". "Еўрапейская салідарнасць" мае 17,2% і займае другое месца. Тройку лідараў замыкае "Партыя Шарыя" — у яе 10,84%. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі