На трасе Мінск — Магілёў мікрааўтобус наехаў на статак кароў

08/08/2019 - 09:22

Раніцай 8 жніўня ў Бялыніцкім раёне на трасе Мінск — Магілёў мікрааўтобус Volkswagen Caravelle ў моцны туман наехаў на статак кароў. Чатыры жывёлы, якія стаялі на праезнай частцы, былі збітыя. Мікрааўтобус атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. Кіроўца і пасажыры не пацярпелі, інфармуе прэс-служба ДАІ.

У сацсетках з'явілася відэа з месца здарэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі