На Тайвані падчас землятрусу разваліўся 17-павярховы жылы комплекс

06/02/2016 - 07:20

Землятрус магнітудай 6,4 адбыўся на поўдні вострава Тайвань у першыя гадзіны суботы. Найбольш пацярпеў горад Тайнань. Цалкам разбураныя восем будынкаў, яшчэ пяць атрымалі частковыя пашкоджанні. Вялізны 17-павярховы жылы комплекс, у якім жылі 256 чалавек, проста разваліўся.

Паводле апошніх звестак, ахвярамі стыхіі сталі 7 чалавек, 378 шпіталізаваныя.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі