На таргах 3 верасня беларускі рубель аслабеў адносна ўсіх асноўных валют

03/09/2019 - 13:36

2 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 
 
Курс долара ЗША зноў павялічыўся — з 2,1049 да 2,1190 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,3122 да 2,3176 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1670 беларускага рубля (у панядзелак — 3,1603).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,34%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі