На сустрэчу да папы Рымскага ў Літву паедуць дзве тысячы беларусаў

21/09/2018 - 20:07

22 верасня зранку ў Вільню прыляціць папа Францішак. На наступны дзень ён адслужыць імшу ў Коўне. На сустрэчу з ім адправяцца каля дзвюх тысяч беларусаў, паведамляе tut.by са словаў прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі ксяндза Юрыя Санько

Мяркуецца, што ў Літву беларускія католікі будуць выязджаць ў ноч з суботы на нядзелю. У Дзяржаўным памежным камітэце абяцаюць зрабіць усё магчымае, каб пазбегнуць чэргаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі