На станцыях мінскага метро прыбяруць усю вонкавую рэкламу

26/02/2018 - 18:27

Мінскі метрапалітэн мяняе падыходы да размяшчэння вонкавай рэкламы на сваё тэрыторыі. Пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-навіны" са словаў галоўнага архітэктара сталіцы Паўла Лучыновіча

Спецыяліст распавёў, што ўжо распрацаваныя і ўзгодненыя новыя варыянты рэкламнага афармлення 10 з 29 станцый метро. "Агульны падыход — выключэнне вонкавай рэкламы на саміх станцыях, упарадкаванне размяшчэння яе ў вестыбюлях і на іншых аб'ектах, устанаўленне патрабаванняў да выгляду рэкламных канструкцый, іх падсветцы", — падкрэсліў Лучыновіч.

Ён дадаў, што спецыялісты вывучылі досвед Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Рыгі, Варшавы. У выніку былі распрацаваныя Правілы афармлення вонкавай рэкламы ў Мінску. 

Па словах Лучыновіча, сёлета мяркуецца без прыцягнення бюджэтных сродкаў распрацаваць схему размяшчэння мультымедыйных экранаў на тэрыторыі Мінска. Акрамя таго, плануецца працягнуць працу па мадэрнізацыі рэкламных носьбітаў на пуцеправодах з выкарыстаннем святлодыёднага падсвятлення.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі