На станцыі метро “Плошча Перамогі” мужчына скокнуў пад цягнік

16/06/2018 - 11:26

На станцые метро “Плошча Перамогі” мужчына скокнуў пад цягнік. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Мінздароўя, цяпер пацярпелы знаходзіцца ў Лякарні хуткай дапамогі ў надзвычай цяжкім стане.

Мужчыне аказалі дапамогу “ў поўным аб’ёме” — яго аперавалі цягам шасці гадзінаў брыгадай хірургаў, траўматолагаў і нейрахірургаў.

Здарэнне адбылося ўвечары 15 чэрвеня прыкладна ў 21.35: мужчына скокнуў з платформы пад цягнік, які прыбываў на другі галоўны пуць. Праз гэты інцыдэнт Маскоўская лінія метро спынілася прыкладна на паўгадзіны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі