На станцыі метро "Фрунзенская" зачыняць выхад да крамы "Еўраопт"

16/08/2019 - 19:05

На станцыі метро "Фрунзенская" з 19 па 31 жніўня будзе зачынены выхад у бок крамы "Еўраопт", паведамляецца на сайце сталічнага метрапалітэна. 

Гэта тлумачыцца рамонтам запрашальнай пляцоўкі. Кіраўніцтва метрапалітэна прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Дарэчы, на гэтыя два тыдні выхад з "Фрунзенскай" будзе магчымы толькі на адзін бок вуліцы Кальварыйскай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі