На стадыёне "Дынама" арыгінальна вырашылі праблему з вадасцёкавымі трубамі

03/09/2018 - 09:08

На мінскім стадыёне "Дынама" арыгінальна вырашылі праблему з вадасцёкавымі трубамі. Іх проста павярнулі ў бок ад ног гледачоў, піша "Прессбол" і змяшчае фотаздымкі.

Як паведамляла Еўрарадыё, на "Дынама", які летам 2018-га адкрыўся пасля рэканструкцыі, падчас дажджу вада з труб залівае міжтрыбунную прастору і месцы для людзей з інваліднасцю. Пра праблему даведаліся на "высокім узроўні". "Мінскпраект" паабяцаў аператыўна яе вырашыць, вывесці трубы "з-пад ног гледачоў". І што ў выніку атрымалася? Трубы засталіся на тым жа месцы. Відаць, спецыялісты палічылі, што прыбраць іх немагчыма.

Так было. Фота: pressball.by
А так стала. Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі