Туман, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 17 снежня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі будзе згушчацца туман. Сіноптыкі з гэтай нагоды працягнулі аранжавы ўзровень небяспекі і на сераду.
Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы галалёд. Вецер будзе паўднёвы ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць -3...+2 градусы, удзень прагназуецца ад 0 да 6 градусаў цяпла.
18 снежня будзе пераважна без ападкаў. Месцамі чакаюцца туман і слабы галалёд. Вецер будзе заходняй чвэрці слабы да ўмеранага. Уначы тэрмометры пакажуць -4...+2 градусы, удзень прагназуецца ад 1 градуса марозу да 5 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут