На сцяне ў Мінску з'явіўся новы сэксісцкі прынт

23/03/2018 - 07:07

Новае сацыяльнае графіці з'явілася на вядомай у Мінску "сцяне Шчоткінай". Натхненнем для невядомых аўтараў на гэты раз стаў акаўнт вядомага актывіста Эдуарда Пальчыса на Фэйсбуку. 

У графіці проціпастаўляецца Дзень закаханых, 14 лютага, і Міжнародны дзень жанчын, 8 сакавіка. Першае свята называецца "старым народным хрысціянскім", а пра другое гаворыцца, што гэта "раздзьмуты левакамі міф".

Застаецца няясным, чаму гэтае графіці з'явілася толькі цяпер, калі абодва святы даўно прамінулі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі