На рэжысёрку фільма "Кастусь Каліноўскі" пачалі крымінальную справу

03/10/2022 - 15:48
Застаўка фільма Вольгі Швед "Кастусь Каліноўскі"

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на рэжысёрку Вольгу Швед, паведамляе "Белсат".

Нагодай стаў фільм "Кастусь Каліноўскі", у якім Швед была сцэнарысткай і рэжысёркай. На думку сілавікоў, яна распальвае нацыянальную варажнечу.

Фільм выйшаў на "Белсаце" некалькі месяцаў таму. Па словах Вольгі Швед, літаральна пасля выхаду стужкі Следчы камітэт і пачаў на яе крымінальную справу.

Рэжысёрка кажа, што позву на допыт не атрымлівала, бо пастаянна жыве за мяжой.

Таксама паведамляецца, што з Беларусі пад пагрозай палітычнага пераследу з'ехаў галоўны герой фільма гісторык Васіль Герасімчык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі