На раварыста, які на веладарожцы наехаў на дзяўчыну, не завялі справу

13/07/2018 - 08:54

На раварыста, які ў Мінску на веладарожцы наехаў на дзяўчыну, не завялі крымінальную справу. Праваахоўнікі вырашылі, што ў яго дзеяннях няма складу злачынства, а правілы дарожнага руху ён не парушаў. Фотакопіі пастановы аб адмове ў распачацці крымінальнай справы змясціла на сваёй старонцы ў Facebook Мінскае роварнае таварыства.

З дакумента вынікае, што здарэнне адбылося позна ўвечары 26 сакавіка на веладарожцы на праспекце Пераможцаў. Дзяўчына там гуляла з сабакам. Пасля здарэння яна звярнулася ў міліцыю з просьбай распачаць у дачыненні раварыста крымінальную справу. Была прызначана судова-медыцынская экспертыза, каб высветліць, наколькі цяжкія пашкоджанні атрымала дзяўчына. Аднак яе не змаглі скончыць ва ўстаноўленыя законам тэрміны, паколькі пацярпелая... праходзіла амбулаторнае лячэнне.

Фота: facebook.com/bikeorgby
Фота: facebook.com/bikeorgby

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі