На расійскай авіябазе ў Крыме да стэнда прыбілі гаджэты — СМІ Украіны

14/09/2022 - 09:28

На расійскай авіябазе ў Крыме да стэнда прыбілі адабраныя ў салдат гаджэты, сцвярджае украінскае агенцтва УНІАН і публікуе адпаведнае фота.

На здымку бачна, што на стэндце вісяць пераважна пакалечныя смартфоны і нават ноўтбукі. Побач размешчаны плакат, які нагадвае, што вайскоўцы мусяць карыстацца толькі кнопкавымі тэлефонамі.

Разумныя прылады для ўласнага карыстання расійскім вайскоўцам  забаранілі ў 2019 годзе. Такое рашэнне прыняў кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін. Размова ідзе пра смартфоны, планшэты, навігатары і іншыя прылады, “у якіх могуць захоўвацца або якія дазваляюць з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйнай сеткі Інтэрнэт распаўсюджваць або прадастаўляць аўдыё-, фота-, відэаматэрыялы і дадзеныя геолакацыі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі