На вырашэнне мігранцкага крызісу ЕС выдзяляе 700 млн еўра

02/03/2016 - 14:40

Еўракамісія вылучае да 2018 года 700 млн еўра краінам ЕС на вырашэнне міграцыйнага крызісу, паведамляе агенцтва Reuters.


З гэтай сумы да канца 2016 года плануецца вылучыць 300 млн еўра. Па звестках агенцтва, гэтыя сродкі атрымае не толькі Грэцыя, але і іншыя краіны Еўрасаюза. Грошы будуць накіраваныя на прадухіленне гуманітарнай катастрофы, калі ў Еўропу прыбудзе небывалая колькасць бежанцаў.


Між іншым, толькі Афіны папрасілі ў Брусэля 480 мільёнаў, каб задаволіць патрэбы 100 тысяч бежанцаў — столькі мігрантаў чакаецца ў Грэцыі да канца сакавіка. Цяпер на грэка-македонскай мяжы сабралося каля 22 тысяч мігрантаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі