На Прыпяці ў раёне Жыткавічаў зрабілі пантонны мост — наўзамен аварыйнаму

10/12/2017 - 09:53

На Прыпяці ў раёне Жыткавічаў адкрылі рух праз пантонны мост — 10 снежня пераправу паспяхова прайшоў ваенны аўтамабіль КрАЗ і такім чынам праверыў яе бяспечнасць. Як перадае БЕЛТА, наплаўны мост узводзілі інжынерныя войскі Узброеных Сіл пры дапамозе атрадаў МНС.

Шырыня ракі ў месцы пераправы складае 146 метраў. Агульная даўжыня моста дасягае 152,5 метра. Цяпер праз гэты мост можа ажыццяўляцца аўтамабільны рух, прычым ён павінен вытрываць нават грузавы транспарт.

7 снежня на аўтамабільным мосце на трасе Р-88 Жыткавічы — Давід-Гарадок — мяжа Украіны выявілі расколіну ў канструкцыі. Рух праз мост быў закрыты. Затым было прынятае рашэнне ўзвесці часовую пантонную пераправу, пакуль мост будзе рамантавацца.

 

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі