На парадзе Лукашэнкі 3 ліпеня праспявалі адрэдагаваны гімн "Жыве Беларусь!"

04/07/2024 - 08:44

Кампазіцыю выканалі салісты Опернага тэатра  / СТВ

На парадзе, які адбыўся 3 ліпеня ў Мінску, прагучаў гімн "Жыве Беларусь!", але ў адрэдагаванай версіі, піша Reformby.org.

Першапачатковую версію ў 1990 годзе напісалі паэт Леанід Пранчак і кампазітар Васіль Раінчык. На пачатку 1990-х гадоў гэтую песню нават прапаноўвалі ў якасці дзяржаўнага гімну Беларусі. На парадзе новую версію выканалі салісты Опернага тэатра і аматарскага хору. Аднак з тэксту зніклі словы "Пагоня", "Магутны Божа", "Паспаліты народ" і ўласна "Жыве Беларусь!". Замест "Жыве Беларусь!" у кампазіцыі гучала "Красуй Беларусь!".

Блогер Ярузельскі прапанаваў параўнаць два варыянты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі