На Netflix выйшаў самы чаканы серыял года — “Вядзьмар”

20/12/2019 - 09:34

На стрымінгавай платформе Netflix выйшаў самы чаканы серыял года — “Вядзьмар”. Усе 8 эпізодаў першага сезона можна глядзець ад 11-й раніцы 20 снежня па беларускім часе. 

Крытыкі, якія паглядзелі серыял да прэм’еры, экранізацыю ад Netflix не вельмі хваляць. На партале Metacritic у “Ведзьмара” 53 балы са 100: з 8 рэцэнзій пазітыўныя толькі 3.  Серыял крытыкуюць за доўгае разварушванне і пэўныя сцэнарныя агрэхі. Аднак хваляць — за экшн.

Серыял, галоўную ролю ў якім іграе Генры Кэвіл, заснаваны на аднайменнай серыі раманаў польскага пісменніка Анджэя Сапкоўскага. У кнігах апавядаецца пра прыгоды ведзьмара і забойцы пачвар Геральта. Яшчэ да прэм’еры стала вядома, што серыял працягнулі на другі сезон, здымкі якога пачнуцца ў 2020 годзе.

Дарэчы, 25 кастрычніка ў выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў беларускі пераклад "Апошняга жадання" — першага з васьмі раманаў “Ведзьмара”. Над тэкстам працавалі перакладчыца Кацярына Маціеўская і рэдактарка Ганна Янкута, афармляў кнігу мастак Уладзь Пятручык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі