На Маладзечаншчыне 23-гадовы слесар загінуў ад трактарнага кола

29/12/2016 - 12:34

Каля вёскі Капачы Маладзечанскага раёна на будаўніцтве свінафермы загінуў 23-гадовы слесар. Трагедыя адбылася 27 снежня.

Як піша "Рэгіянальная газета", на будаўніцтва прывезлі кола, каб паставіць яго на каток, які выкарыстоўваецца ў будаўнічых работах. Кола даставілі на грузавой машыне з маніпулятарам. У машыне акрамя кіроўцы быў малады слесар.

Па словах старшага следчага Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Юрыя Багушэвіча, слесар залез у кузаў, прычапіў кола да маніпулятара і злез на зямлю.

Падчас разгрузкі кола сарвалася, адскочыла ад борта машыны і трапіла ў слесара. рабочы загінуў на месцы ад шматлікіх пераломаў і пашкоджанняў унутраных органаў.

Паведамляецца, што малады чалавек быў цвярозы: алкаголю ў яго крыві не выявілі. Ён быў ураджэнцам Магілёўшчыны, жыў у Заслаўі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі