На Кубку Латвійскіх чыгунак хакеісты мінскага "Дынама" занялі апошняе месца

17/08/2017 - 17:39

На Кубку Латвійскіх чыгунак хакеісты мінскага "Дынама" занялі апошняе месца. 17 жніўня беларускі клуб у барацьбе за трэцяе месца сустракаўся з казанскім "Ак Барсам". У авертайме гульні дынамаўцы прайгралі з лікам — 2:3 (1:0, 1:1, 0:1, 0:1).

Да сярэдзіны сустрэчы "зубры" вялі з лікам 2:0. Шайбы забілі Аляксандр Кітараў і Сяргей Дрозд. Аднак потым Станіслаў Галіеў скараціў разрыў, а Джасцін Азэведа зраўняў лік і перавёў гульню ў авертайм. На трэцяй дададзенай хвіліне ён аформіў дубль, прынёсшы перамогу казанскай камандзе.

23 жніўня мінскае "Дынама" дома будзе сустракацца з хельсінкскім "Ёкерытам". Гэта будзе першы матчы "зуброў" у новым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі