На Гродзеншчыне зноў знішчылі пахаванне ўдзельнікаў антынацысцкага супраціву

12/09/2022 - 12:12

Беларускія ўлады зноў руйнуюць пахаванні ўдзельнікаў антынацысцкага супраціву.

Як піша MOST са словаў прадстаўнікоў Саюза палякаў у Беларусі, было знішчанае пахаванне ў вёсцы Плябанішкі Гродзенскага раёна.

Там пахаваныя чатыры жаўнеры, якія загінулі ў сутычцы з немцамі 24 верасня 1943 года — Казімір Ахрамовіч (Jarski), Мечыслаў Місюта (Nieznany), Баляслаў Місюра (Swierk), Ганна Зарыцка (Czarna Hanka)

Вёска Плябанішкі размяшчаецца за 23 кіламетры на поўнач ад Гродна, каля беларуска-літоўскай мяжы.

За лета стала вядома пра шэсць выпадкаў разбурэння магіл байцоў Арміі Краёвай у Гродзенскім рэгіёне. Напрыклад, 25 жніўня каля вёскі Сурканты ў Гродзенскай вобласці з зямлёй зраўнялі адны з найбуйнейшых у рэгіёне могілкі байцоў АК. 

Гэтае варварства адбываецца падчас абвешчанага беларускімі ўладамі "Года гістарычнай памяці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі