На гомельскім заводзе "Камунальнік" увялі абмежаванні для курцоў

17/10/2017 - 18:49

Кіраўніцтва гомельскага завода "Камунальнік" увяло ліміт на паленне. Як піша сайт gomel.today, цяпер супрацоўнікам можна паліць не больш як два разы на дзень.

"Курыльня" на прадпрыемстве працуе згодна з графікам, складзеным начальствам — з 10.00 да 10.15 і з 15.00 да 15.15. Калі хтосьці парушыць гэты графік і з'явіцца ў іншы час, то атрымае дысцыплінарнае спагнанне.

Адміністрацыя завода дадала ў звароце да работнікаў звесткі пра шкоднасць палення. У прыватнасці, курцам нагадваюць, што "ў тытунёвым дыме змяшчаецца больш за 4000 хімічных злучэнняў, з іх больш за 40 асабліва небяспечныя, бо выклікаюць рак".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі