На “Эхо Москвы” падалі ў суд вязні — за інфармацыю пра катаванні

30/03/2019 - 10:37

На расійскую радыёстанцыю “Эхо Москвы” падалі ў суд двое зняволеных белгародскай калоніі №7, паведамляе meduza.io

Пазоўнікамі выступаюць Максім Друца і Аляксей Куцэнка. Яны патрабуюць прызнаць, што паведамленні, быццам яны скардзіліся на катаванні, “не адпавядаюць рэчаіснасці і зневажаюць гонар і годнасць”. Апроч таго, мужчыны просяць выплаціць кожнаму з іх кампенсацыю ў памеры 50 тысяч расійскіх рублёў.

Паводле адным крыніцаў, пазоўнікі з’яўляюцца былымі зняволенымі, у іншых крыніцах такая інфармацыя не ўдакладняецца.

Галоўны рэдактар “Эха Москвы” Аляксей Венедыктаў даведаўся пра пазоў ад журналістаў. Ён кажа, што яго здзіўляюць такія дзеянні вязняў.

Кароткая інфармацыя, у якой гаворка ішла пра скаргу траіх зняволеных белгародскай калоніі на катаванні, была апублікаваная на сайце “Эха” 29 жніўня мінулага года. Крыніцай быў фонд “У абарону правоў зняволеных”, у які звярнулася дзяўчына аднаго з вязняў. Неўзабаве прадстаўнікі рэгіянальнай Грамадскай назіральнай камісіі заявілі, што згаданыя ў паведамленні вязні адмаўляюць інфармацыю пра катаванні і абураныя тым, што іх прозвішчы прагучалі на ўсю краіну.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі