На "Дзяды" ў Мінску пададзеныя заяўкі на дзве акцыі

21/10/2015 - 16:25

Вулічныя акцыі, прымеркаваныя да Дня памяці продкаў "Дзяды", павінны адбыцца 1 і 8 лістапада. Заяўкі на гэтыя дні ў Мінгарвыканкам і Мінаблвыканкам падала Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ.

1 лістапада плануецца правесці шэсце па мінскіх вуліцаў, а таксама зладзіць мітынг ва ўрочышчы Курапаты — на месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

8 лістапада плануецца правесці шэсце і мітынг у Лошыцкім яры ў памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Пра дакладны час збору і маршрут шэсця арганізатары не паведамляюць. Звесткі пра гэта, згодна з законам, можна абнародаваць толькі пасля атрымання дазволу на акцыю ад чыноўнікаў. Хутчэй за ўсё, адказ будзе вядомы 26 кастрычніка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі