На дзіцячых пляцоўках Мінска палова абсталявання патрабавала рамонту

03/05/2019 - 18:38

Больш за палову абсталявання на дзіцячых пляцоўках сталіцы патрабуе рамонту. Пра гэта было заяўлена на пасяджэнні рабочай групы па пытанні ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторый Мінска на пасяджэнні 3 траўня, інфармуе БЕЛТА.

"Мы праверылі стан дзіцячых гульнявых пляцовак. Па горадзе ўстаноўлена каля 27 239 адзінак дзіцячага ігравога і спартыўнага абсталявання, было запланавана адрамантаваць і пафарбаваць 17 151. Ёсць недапрацоўкі", — назваў лічбы гендырэктар ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Юрый Кукашук.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч звярнуў увагу на бяспеку дзіцячых пляцовак. Па яго словах, маніторынг павінен праходзіць рэгулярна, а рамонтныя работы — праводзіцца па першай неабходнасці, а не па графіку. 

Ён прапанаваў прадумаць сістэму фінансавання для аператыўнай рэакцыі. Магчыма, закладваць нейкую суму (напрыклад, не менш за 10% ад агульнай сумы, якая выдаткоўваецца на планавыя работы) на бягучы рамонт і праводзіць таргі пры неабходнасці. 

Другое праблемнае пытанне, якое абмяркоўвалася на пасяджэнні, — ямачны рамонт. Пакуль што ён праведзены на плошчы каля 60 тысяч квадратных метраў, а неабходна адрамантаваць больш як 140 тысяч квадратных метраў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі