На дне цясніны Курумды ў Кыргызстане знайшлі тры целы

21/08/2026 - 11:20

Горы ў Кыргызстане / facebook.com/sashasmirnov

У Кыргызстане на дне цясніны Курумды выявілі тры целы. Хутчэй за ўсё, гэта альпіністы з Беларусі і Літвы, якія зніклі на пачатку жніўня пасля пад'ёму на пік. Пра гэта выданню News.kg сказаў кіраўнік Федэрацыі альпінізму Кыргызстана Эдуард Кубатаў.

"Пошукавыя работы скончаныя. Мы зараз зафіксавалі наяўнасць трох целаў на дне цясніны Курумду. З высокай верагоднасцю гэтыя целы належаць двум альпіністам з Беларусі і Літвы. Але мы можам казаць толькі "з высокай верагоднасцю", — падкрэсліў ён.

Далейшыя работы ўскладняюцца ўмовамі надвор'я. Ратавальнікі чакаюць устойлівага надвор'я, каб выявіць асобы загінулых і арганізаваць транспарціроўку целаў у Ош.

Беларускія альпіністы Максім Палянскі і Мікалай Свірыдаў, а таксама грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў падняліся на пік Курумды 1 жніўня. На наступны дзень яны апошні раз выйшлі на сувязь. У вызначаны пункт у базавы лагер група ў прызначаны час так і не прыйшла. Сябра альпіністаў і ўдзельнік пошукавай групы Аляксандр Смірноў некалькі дзён таму паведаміў, што ўдалося знайсці іх верагодныя целы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі