На бягучым тыдні ў Беларусі чакаюцца мокры снег і моцны вецер

22/10/2018 - 20:34

На бягучым тыдні ў Беларусі чакаецца мокры снег, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў. Ужо ў аўторак надвор'е ў нашай краіне сапсуецца, а ад чацвярга прагназуецца начная мінусавая тэмпература.

23 кастрычніка ў начныя гадзіны будзе ад 0 да +6 градусаў, у дзённыя гадзіны — 5-11 цяпла. Кароткачасовыя дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне. У другой палове дня па Брэсцкай вобласці магчымы моцны парывісты вецер (ён захаваецца і ў сераду).

24 кастрычніка таксама магчымыя кароткачасовыя дожджы. Уначы тэмпература паветра складзе ад +1 да +6 градусаў, удзень — 3-9 цяпла.

У чацвер, 25 кастрычніка, уначы амаль па ўсёй краіне прагназуецца моцны парывісты вецер, пройдуць дажджы. Сіноптыкі дапускаюць, што пройдзе і мокры снег. У начныя гадзіны чакаецца ад -1 да +4, у дзённыя — 3-9 цяпла.

26 кастрычніка ўначы і раніцай кароткачасовыя дажджы могуць прайсці разам з мокрым снегам. Уначы на Віцебшчыне будзе да -4 градусаў, на Брэстчыне — да +4. Удзень тэмпература паветра складзе 3-9 градусаў са знакам плюс (у Брэсцкай вобласці — да +11).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі