"Беларуськалій", ілюстрацыйнае фота
6 жніўня на адным з руднікоў "Беларуськалія" пад Салігорскам загінуў работнік. Пра гэта паведаміла само прадпрыемства.
Гэта быў 29-гадовы электраслесар Раман Тысевіч. Трагедыя адбылася, калі ён падключаў электрычны кабель да скрабковага перагружальніка праходчага комплексу.
Для расследавання абставінаў і прычыны трагедыі на прадпрыемстве стварылі камісію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут