На акцыі супраць мабілізацыі ў Махачкале затрымалі 150 чалавек

27/09/2022 - 09:29
Акцыя ў Махачкале / kavkaz-uzel.eu  

На мітынгу супраць мабілізацыі, які прайшоў у Махачкале 26 верасня, было затрымана не менш за 150 чалавек. Столькі было дастаўлена ў аддзел паліцыі па Савецкім раёне Махачкалы, піша "Кавказский узел".

Дагестан стаў адным з асноўных цэнтраў супраціву мабілізацыі ў Расіі. Як распавядала Еўрарадыё, 26 верасня акцыі пратэсту адбыліся ў Махачкале і Хасавюрце. У Махачкале адбылася масавая бойка з сілавікамі.

Паведамляецца, што палову затрыманых у Махачкале адпусцілі. Астатнія прабудуць пад вартай да суда, які прызначаны на 28 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі