"Сышліся на папугаі": Ціханоўская распавяла пра хатніх гадаванцаў сваіх дзяцей

05/05/2024 - 10:21

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская распавяла пра хатніх гадаванцаў сваіх дзяцей у інтэрв'ю фатографам Юліі Лейдзік і Яўгену Канаплёву. Дэмакратычная лідарка стала гераіняй рэаліці-шоў "Без рэтушы", у якім фатографы раскрываюць сваю прафесійную кухню і распавядаюць гісторыі незвычайных беларусаў.

Ціханоўская распавяла, што яе дачка вельмі хацела атрымаць на дзень нараджэння... змяю.

"Потым хацела ігуану, потым аксалотля. Але сышліся на папугаях. Назвалі іх лісцік і Беласнежка", — распавяла Ціханоўская.

У сына Святланы таксама ёсць незвычайныя гадаванцы. Гэта... мурашкі.

Першая серыя выпуску пра Святлану Ціханоўскую выйшла на ютуб-канале Malanka Action. Гэта, бадай, самае шчырае інтэрв'ю Ціханоўскай з усіх, што вы бачылі за гэтыя гады.

Первая серия двухсерийного выпуска о Тихановской

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі